Фрунзенская районная организация г. Минска РОО «Белая Русь»

Фрунзенская

районная организация г. Минска

Республиканское Общественное Объединение “Белая Русь”

Работнікі «Мінскзелянбуда» папоўнілі шэрагі «Белай Русі»

Работнікі «Мінскзелянбуда» папоўнілі шэрагі «Белай Русі»

У актавай зале арганізацыі адбылася цырымонія ўручэння работнікам членскіх білетаў Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі Вячаслаў Дуброўскі нагадаў удзельнікам мерапрыемства пра важнасць грамадскай працы і выказаў упэўненасць у актыўным удзеле першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» у вырашэнні задач, пастаўленых перад прадпрыемствам.

Старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі г.Мінска РГА «Белая Русь» Ігар Цімашышын уручыў членскія білеты і сувеніры зноў прынятым членам аб’яднання.

— Сёння нашыя шэрагі папоўнілі шэсцьдзесят два члена першаснай арганізацыі ВКУП «Мінскзелянбуд». Сімвалічна, што сённяшняе мерапрыемства прайшло напярэдадні пятнаццацігоддзя з дня ўтварэння РГА «Белая Русь». Работнікі прадпрыемства праявілі сваю грамадзянскую пазіцыю і ўступілі ў наша аб’яднанне, сярод іх ёсць і маладыя людзі, і людзі сярэдняга і старэйшага ўзростаў. Галоўнае, што іх аб’ядноўвае — гэта пабудова незалежнай, моцнай і квітнеючай Беларусі.

«Першасная арганізацыя прадпрыемства была створана ў 2008 годзе, і ўсе гэтыя годы яна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці раёна. Кіраўніцтва ПКУП „Мінскзелянбуд“ стварыла ўмовы для дзейнасці першаснай арганізацыі, і вынікі яе працы не прымушаюць сябе доўга чакаць», — падкрэсліў Ігар Цімашышын.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Источник

Оцените материал
(1 Голосовать)
Прочитано 493 раз